“Спорт патрабуе радыкальнага
ачышчэння ад дэгенерацыі, каб нанава стаць значанай культурнай рэчаіснасцю”, - заявіў
14 чэрневя 2012 г. кардынал Джанфранка Равазі, старшыня Папскай рады па культуры,
падчас прэзентацыі яе новай структуры “Культура і спорт”, якая будзе цесна супрацоўнічаць
з аддзелам “Касцёл і спорт” Папскай рады па справах свецкіх. Іерарх падкрэсліў, што
мэтай структуры з’яўляецца стварэнне новага культурнага падыходу да феномену спорта,
накіраванага на вызначэнне ў спорце “месца” для дыялогу паміж Касцёлам, культурай
і моладдзю, а таксама заснаванне новага арэапагу для сустрэчы вернікаў і няверуючых.
Кардынал
Равазі адзначыў, што з касцёльнага боку свет спорту патрабуе ўвагі да сябе, зразумення
сваёй дынамікі і каштоўнасцяў, а не асуджэння з-за дэгенерацыі. Ён падкрэсліў, што
культуру не можна евангелізаваць звонку, але выключна ад яе сэрца, знутры кожнай падзеі.
“Перш чым пачаць размаўляць са светам спорту, трэба пачуць і зразумець яго. Таму новая
структура будзе імкнуцца, каб у Касцёле пачулі рэха вялікіх культурных памкненняў
свету спорту, (...) шукаючы новых шляхі культурнага дыялогу з яго героямі”, - паабяцаў
кардынал Равазі.