2012-06-14 14:39:55

Святы Пасад даў ацэнку адказу Брацтва св. Пія Х


RealAudioMP3 Зала Друку Апостальскай Сталіцы пацвердзіла, што 13 чэрвеня 2012 г. кардынал Уільям Левада, прэфект Кангрэгацыі Веравучэння і кіраўнік Камісіі “Ecclesia Dei”, сустрэўся з генеральным настаяцелям Брацтва св. Пія Х, біскупам Бернардам Фэлле. “Мэтай сустрэчы было прадстаўленне ацэнкі Апостальскай Сталіцы тэксту, атрыманага ад Брацтва св. Пія Х 17 красавіка 2012 г, як адказ на “Дактрынальную прэамбулу” – прапанову поўнага адзінства з Апостальскай Сталіцай, якую перадала Брацтву Кангрэгацыя Веравучэння 14 верасня 2011 г.”, - адзначае Зала Друку. Біскуп Бернард Фэле патлумачыў актуальную сітуацыю, якая склалася ў Брацтва св. Пія Х і паабяцаў даць свой адказ у вызначаным тэрміне. Падчас сустрэчы быў прадстаўлены праект стварэння Персанальнай Прэлатуры, як найлепшай магчымасці кананічнага прызнання Брацтва. “Статус трох біскупаў Брацтва св. Пія Х, якія адмоўна ставяцца да поўнага адзінства з Апостальскай Сталіцай, будзе разглядацца асобна”, - адзначаецца ў паведамленні Залы Друку.

На завяршэнне сустрэчы была выказана надзея, што праз далейшыя кансультацыі будзе дасягнута поўнае адзінства паміж Брацтвам св. Пія Х і Каталіцкім Касцёлам.








All the contents on this site are copyrighted ©.