2012-06-14 15:05:07

Ватыканскі іерарх наведаў Азербайджан


RealAudioMP3 Кардынал Фернанда Філоні прысутнічаў на святкаванні 10-годдзя візіту бл. Яна Паўла ІІ у Азербайджан, якое прайшло ў Баку. Іерарх адзначыў вельмі прыязныя адносіны з боку кіраўніцтва краіны да Каталіцкага Касцёла. Ён паведаміў, што сёння каталіцкая супольнасць ў прыкаспійскай краіне налічвае толькі 450 вернікаў. 100 год таму яна мела 10 тыс. членаў. Сёння азербайджанскія католікі адзначаюцца не толькі духоўнай, але і сацыяльнай актыўнасцю. Створаны дом для састарэлых і хворых, куды могуць завітаць і атрымаць дапамогу тыя, хто перажывае цяжкі момант у жыцці. Касцёл вядзе адукацыйную і фармацыйную працу сярод дзяцей і юнацтва.

Кардынал Філоні нагадаў, што ў Азербайджан рэгулярна запрашаюцца высокія каталіцкія іерархі. Тут былі з візітам між іншым кардыналы Бэртонэ, Равазі,Торан. У мінулым годзе было ратыфікавана пагадненне паміж Святым Пасадам і Азербайджанам.








All the contents on this site are copyrighted ©.