Апостальская Сталіца і Літва падпісалі пагадненне аб узаемным прызнанні навуковых
тытулаў
8 чэрвеня 2012 г.
у Вільнюсе было падпісана пагадненне паміж Апостальскай Сталіцай і Рэспублікай Літва
аб узаемным прызнанні дыпломаў і навуковых тытулаў. Дамову падпісалі Апостальскі нунцый
ў Літве арцыбіскуп Луіджы Банаццы і міністр замежных спраў Літвы Аўдронюс Ажубаліс,
у прысутнасці Арцыбіскупа Вільнюсскага кардынала Аўдрыса Бачкіса і старшыня Канферэнцыі
Біскупаў Літвы арцыбіскупа Сігітаса Тамкевічуса, а а таксама шматлікіх каталіцкіх
іерархаў і прадстаўнікоў кіарўніцтва краіны. Заключанае пагадненне адпавядае Лісабонскай
канвенцыі, падпісанай ў 1997 г., якая спрыяе ўзаемнаму прызнанню вышэйшай адукацыі
і ўніверсітэцкіх навуковых тытулаў, а таксама большай мабільнасці студэнтаў і іх свабоднаму
перамяшчэнню ў адукацыйных мэтах па еўрапейскіх краінах. Акрамя таго, пагадненне ўпісваецца
ў так званы “Балонскі працэс”, які стварыў агульную прастору для вышэйшай адукацыі.
У яго ўваходзяць 47 еўрапейскіх краін, у тым ліку і Святы Пасад.
Падпісанае
пагадненне ўстанаўлівае правілы і працэдуры, якія гарантуюць прызнанне навуковых тытулаў.
Яно ўдасканальвае прававыя асновы ўзаемных адносін паміж Апостальскай Сталіцай і Рэспублікай
Літва, якія рэгулююць тры Пагадненні, падпісаныя 5 мая 2000 г. Апошнія тычацца супрацоўніцтва
ў сферы адукацыі і культуры; прававых адносін паміж Каталіцкім Касцёлам і дзяржавай
і пастырскай дапамогі католікам, якія служаць ва ўзброеных сілах Літвы.