26 чэрвеня 2012 г.
у пасольстве Італіі пры Апостальскай Сталіцы пройдзе чарговы этап ініцыятывы Папскай
рады па культуры “Падворак язычнікаў, на гэты раз на тэму “Дыпламатыя і Праўда”. У
ім прымуць удзел каталіцкія іерархі і прадстаўнікі свету палітыкі і культуры, між
іншым: пасол ЗША пры Апостальскай Сталіцы, пасол Марока пры ўрадзе Італіі і былы міністр
замежных спраў Італіі Джані дэ Мікэліс. Падчас сустрэч “Падворку язычнікаў” кожны
з яго ўдзельнікаў можа выказацца і прыняць удзел у дыскусіі, дзелячыся такім чынам
сваім досведам і поглядамі.