2012-06-13 12:37:06

У Рыме збяруцца маладыя ўніверсітэцкія выкладчыкі


RealAudioMP3 21-23 чэрвеня 2012 г. у Вечным Горадзе, па ініцыятыве камісіі душпастырства студэнтаў Рымскай дыяцэзіі, пройдзе ІХ міжнародны сімпозіўм для маладых універсітэцкіх выкладчыкаў на тэму “Моладзь, фармацыя, універсітэт”. На форум прыедзе больш за 500 дэлегатаў з Еўропы, Афрыкі, Паўночнай і Лацінскай Амерык. Падчас сустрэчы маладыя навукоўцы паразмаўляюць аб значэнні ўніверсітэцкай супольнасці, тэорыі і метадалогіі адукацыі, укладзе маладых даследчыкаў у навуку.

Дапаможны біскуп Рымскай дыяцэзіі Ларэнца Леуццы паведаміў, што мэта сімпозіўму – дапамагчы маладым выкладчыкам адкрыта размаўляць аб праблемах іх асяроддзя, вырашаць іх, дзякуючы дыскусіі з экспертамі з розных краін свету.








All the contents on this site are copyrighted ©.