2012-06-13 11:16:40

Папа заклікаў маліцца аб плённай працы Сусветнага эўхарыстычнага кангрэсу


RealAudioMP3 13 чэрвеня, падчас агульнай аўдыенцыі Бэнэдыкт XVI прывітаў удзельнікаў Сусветнага эўхарыстычнага кангрэсу, які 10-17 чэрвеня праходзіць у Дубліне. Папа назваў форум “каштоўнай магчымасцю пацвердзіць цэнтральнае месца Эўхарыстыі ў жыцці Касцёла”. “Езус, па-сапраўднаму прысутны ў сакрамэнце алтара, праз найвышэйшую ахвяру любові на крыжы дорыць нам сябе, становіцца нашай ежай, каб мы маглі станавіцца падобнымі на Яго, дазваляе нам увайсці ў адзінства з Ім”, - сказаў Папа і дадаў, што праз гэта адзінства вернікі павінны быць аб’яднанымі таксама паміж сабой. Пантыфік заклікаў духоўна аб’яднацца з хрысціянамі Ірландыі і свету і маліцца за плённую працу кангрэса, каб Эўхарыстыя была заўсёды “пульсуючым сэрцам жыцця ўсяго Касцёла”.







All the contents on this site are copyrighted ©.