2012-06-13 13:42:35

Каталіцкія біскупы Англіі і Уэльса супраць прызнання дзяржавай аднаполых саюзаў


RealAudioMP3 Канферэнцыя Біскупаў Англіі і Уэльса выступіла з публічным пратэстам супраць легалізацыі ў краіне аднаполых саюзаў. Такі законапраект распрацаваны ўрадам, які плануе ўвесці яго да 2015 г. Каталіцкія іерархі падкрэслілі, што дзяржава паклікана бараніць сужэнства паміж адным мужчынам і адной жанчынай. Толькі такі саюз забяспечвае спадчыннасць паміж пакаленнямі праз нараджэнне і адукацыю дзяцей. Дарэчы, заўважылі біскупы, распрацоўшчыкі законапраекту пра дзяцей проста забыліся. Каталіцкі Касцёл выступае супраць любога роду дыскрымінацыі і павярджае павагу да кожнай асобы, незалежна ад яе сексуальнай арыентацыі, адзначылі каталіцкія біскупы, але ніколі не ўспрыме падмены сужэнства іншымі формамі саюзаў.

У Вялікабрытаніі з 2005 г. афіцыйна рэгіструюцца акты так званага “грамадзянскага партнёрства” паміж асобамі як рознага, так і аднолькавага полу. Такім парам дазволена ўсынаўляць дзяцей. Мэта новага закону – канчаткова зраўняць у правах сужэнствы і аднаполыя саюзы.








All the contents on this site are copyrighted ©.