2012-06-13 14:26:34

Каталіцкая клініка шукае донараў крыві на рымскім Капітоліі


RealAudioMP3 Рымская каталіцкая клініка “Gemelli” стала ініцыятарам акцыі па пошуку донараў крыві для рэальнай дапамогі хворым. Ініцыятыва пройдзе нават на рымскім Капіталійскім узгорку і ў сталічным аэрапорце . 14 чэрвеня адзначаецца Міжнародны дзень донара крыві. Цэлы тыдзень спецыялісты цэнтра будуць праводзіць канферэнцыі і разгортваць лабараторыі для збора крыві ў розных месцах Вечнага Горада. Як сцвярджае статыстыка, большасць людзей хаця б раз у жыцця карыстаецца донарскай крывёй у лячэбных мэтах. Яна патрэбна падчас аперацый, пры цяжкіх захвораваннях крыві, людзям пацярпелым у аварыях. Сусветны дзень донара крыві адзначаецца ўжо ў восьмы раз як даніна павагі і падзякі людзям, якія ахвяруюць сваю кроў бясплатна. Сёлета ён праходзіць пад дэвізам: “Асвятлі свет”.








All the contents on this site are copyrighted ©.