2012-06-12 13:14:55

У Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі прайшлі выбары


RealAudioMP3 Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі правяла выбары старшыні, віцэ-старшыні і генеральнага сакратара. Яны прайшлі ў сувязі з заканчэннем трохгадовага тэрміну дзейнасці паўнамоцтваў кіраўніцтва, прадугледжанага статутамі. Наступныя тры гады пасаду старшыні Канферэнцыі Біскупаў будзе займаць біскуп Аляксандр Кашкевіч, віцэ-старшыні – біскуп Уладзіслаў Блін, генеральнага сакратара – біскуп Антоні Дзям’янка. З чаго вынікае, што склад кіраўніцтва епіскапату не змяніўся.

Пленарнае пасяджэнне біскупскай канферэнцыі прайшло 11 чэрвеня 2012 г. у Мінску, яно стала юбілейным 50-ым. У пасяджэнні ўдзельнічалі ўсе члены епіскапату. На ім прысутнічаў таксама Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці, сакратары Апостальскай нунцыятуры, а таксама Архімандрыт Сяргей Гаек, Апостальскі візітатар для грэка-католікаў у Беларусі.

У склад Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі ўваходзіць 5 іерархаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.