2012-06-12 16:20:39

Святы Пасад і Ізраіль намецілі далейшыя крокі ва ўзаемаадносінах


RealAudioMP3 12 чэрвеня ў Апостальскім палацы прайшло чарговае пленарнае пасяджэнне пастаяннай двухбаковай працоўнай камісіі па адносінах паміж Святым Пасадам і Ізраілем. Ватыканскі бок прадстаўляў кс. прэлат Этторэ Балестрэра, падсакратар па сувязях з дзяржавамі, а ізраільскі – намеснік міністра замежных спраў краіны Дэні Аялон. Размовы прайшлі ў канструктыўнай атмасферы. Быў дасягнуты значны прагрэс на шляху да заключэння Пагаднення. Удзельнікі сустрэчы падзякавалі арцыбіскупу Антоніа Франка і паслу Мардэхаю Леві за ўклад у двухбаковыя адносіны, у сувязі з заканчэннем іх місіі.

Бакі дамовіліся аб далейшых кроках. Усталявана дата і месца правядзення наступнага пасяджэння. Яно адбудзецца 6 снежня 2012 г. у ізраільскім Міністэрстве замежных спраў.








All the contents on this site are copyrighted ©.