2012-06-12 15:47:04

Кіраўніцтва Кангрэгацыі Веравучэння сустрэлася з амерыканскімі законніцамі


RealAudioMP3 Кс. Фэдэрыка Ламбардзі, кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы паведаміў, што 12 чэрвеня ў Ватыкане прайшла сустрэча паміж кіраўніцтвам Кангрэгацыі Веравучэння старшынёй і генеральным дырэктарам Канферэнцыяй вышэйшых настаяцельніц жаночых манаскіх кангрэгацый ЗША. Прадстаўнік Святога Пасаду адзначыў, што “сустрэча дала нагоду абодвум бакам у атмасферы адкрытасці і прыязні абмеркаваць пытанні і праблемы, якія ўзніклі ў дактрынальнай ацэнцы дзейнасці законніц”. Кс. Ламбардзі нагадаў, што ў адпаведнасці з Кананічным правам, канферэнцыя вышэйшых настаяцельніц застаецца пад прамой юрысдыкцыяй Святога Пасаду. “Мэтай дактрынальнай ацэнкі была дапамога амерыканскім законніцам у іх важнай місіі, спрыяючы касцёльнаму адзінству, якое заснавана на веры ў Езуса Хрыста і навучанні Касцёла, якое верна перадаецца на працягу стагоддзяў ”, - звярнуў увагу кіраўнік Залы Друку.








All the contents on this site are copyrighted ©.