2012-06-12 16:15:29

Cпыняе дзейнасць Ватыканская інфармацыйная служба


RealAudioMP3 12 чэрвеня Зала Друку Апостальскай Сталіцы паінфармавала, што з 31 ліпеня 2012 г. ватыканскае інфармацыйная служба “Vatican Information Servis” спыняе сваю дзейнасць. “Яго персанал працягне працу для Бюлетэня Залы Друку і інфармацыйнага партала www.news.va, які быў створаны год таму Папскай радай па сродках масавай камунікацыі. Зала Друку адзначае, што свой бюлетэнь да гэтага часу выдавала ў асноўным на італьянскай мове. “Перамяшчэнне часткі персаналу з інфармацыйнай службы “Vatican Information Servis”, які валодае ангельскай, французскай і іспанскай мовамі, дазволіць пашырыць інтэрнэт-версію бюлетэня, у якім ад верасня 2012 г. будзе змяшчацца пераклад тэкстаў на некалькі моваў”, - адзначаецца ў паведамленні Залы Друку Апостальскай Сталіцы.








All the contents on this site are copyrighted ©.