2012-06-11 15:32:10

Кардынал Кох наведаў Вялікабрытанію


RealAudioMP3 Кардынал Курт Кох, старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству, закончыў свой візіт у Вялікабрытанію, які праходзіў 9-11 чэрвеня. За час свайго прыбывання ў гэтай краіне іерарх сустрэўся з шматлікімі прадстаўнікамі Англіканскай Царквы, у тым ліку і з архіепіскапам Роўэнам Уільямсам. Кардынал Кох прыняў удзел у тэалагічным сімпозіўме, які папярэднічаў Сусветнаму эўхарыстычнаму кангрэсу, а таксама падзяліўся з прадстаўнікамі Англіканскай Царквы разважаннямі аб новай евангелізацыі, курс на якую быў узяты ў Каталіцкім Касцёле. Адной з характарыстык візіта іерарха ў Вялікабрытанію, быў экуменічны аспект. Высупаючы ў Кентэрберыйскім саборы кардынал нагадаў пра неабходнасць і абавязак працаваць дзеля хрысціянскага адзінства. “Адзінства, якога мы шукаем, знаходзіцца толькі ў Хрысце, таму нашыя экуменічныя намаганні павінны існаваць не толькі на чалавечым узроўні, але таксама станавіцца ўсё больш поўнымі і дасканалымі ў Хрысце. Толькі аб’яднаныя ў Ім, мы можам аб’яднацца паміж сабою”, - адзначыў кардынал Кох.








All the contents on this site are copyrighted ©.