Зборнік дакументаў з Ватыканскага сакрэтнага архіва выдадзены ў Турцыі
50-годдзе дыпламатычных
адносінаў паміж Апостальскай Сталіцай і Турцыяй, стала нагодай для выдання асобнага
зборніка дакументаў з Ватыканскага сакрэтнага архіва. Кніга пад назвай “На шляху да
дыпламатычных адносін паміж Святым Пасадам і Турцыяй па матэрыялах Ватыканскага сакрэтнага
архіва” была выдадзена ў Стамбуле. Гэта падзея з’яўляецца унікальнай, бо яшчэ ніколі
ў гісторыі ў Турцыі не выдаваліся зборнікі дакументаў з ватыканскіх архіваў. Выданне,
падрыхтаванае ў рамках святкавання 50-годдзя дыпламатычных адносінаў напоўнена шматлікімі
фотаматэрыяламі з фонда папы Яна ХХІІІ, які быў Апостальскім дэлегатам у Турцыі ў
перыяд з 1935 па 1944 г. Менавіта гэтаму Пантыфіку прысвечана значная частка кнігі.
Вялікую цікаваць даследчыкаў могуць выклікаць дакументы, якія адносяцца да перыяду
з 1890 па 1935 г., калі паміж Турцыяй і Святым Пасадам яшчэ не былі устаноўлены дыпламатычныя
адносіны. Хоць афіцыйна яны пачаліся толькі ў 1960 г., але здзейсняліся таксама ў
атаманскі перыяд, калі Апостальская Сталіца знаходзілася пад абаронай некаторых краін,
напрыклад Францыі.
Адзін з асобнікаў выдання быў падараваны Бэнэдыкту XVI.
Адначасова, рэктар Стамбульскага універсітэта, паінфармаваў Папу, аб ідэі адрэстаўраваць
дамініканскі манастыр у гэтым горадзе, з мэтай заснаваць там цэнтр даследванняў гістарычнай
і культурнай спадчыны адносін паміж Апостальскай Сталіцай і Турцыяй.