2012-06-10 13:24:31

Асабісты сакратар Папы: праграма Бэнэдыкта XVI – выкананне волі Бога


RealAudioMP3 “Папа не з’яўляецца палітыкам, а яго пантыфікат не з’яўляецца праектам”, - падкрэсліў асабісты сакратар Бэнэдыкта XVI кс. прэлат Георг Генсвайн у артыкуле надрукаваным у выданні італьянскага епіскапата “Avvenire”. Кс. Генсвайн адзначыў, што настаў час пераглядзець вобраз, які некаторыя СМІ стварылі вакол Святога Айца. “Гэта неабходна не толькі для аднаўлення справядлівасці адносна вялікай постаці, але таксама, каб мець магчымаць ясна чуць тое, што кажа чалавек, які знаходзіцца на пасадзе св. Пятра”, - адзначыў ён. “Папа казаў ясна і моцна: “Мая сапраўдная праграма кіравання заключаецца ў тым, каб не чыніць маю волю, і не пераследваць мае асабістыя ідэі, але разам з усім Касцёлам слухаць слова і волю Пана і дазволіць Яму весці мяне. Так Ён сам будзе весці Касцёл ў гэты час нашай гісторыі”, - нагадаў словы Святога Айца сакратар Папы.

Ён дадаў таксама, што Пантыфік засяроджвае сваю ўвагу на фундаментальных рэчах: аднаўленні веры, дары Эўхарыстыі і адзінстве Касцёла. “Пытанне аб Богу не належа мінуламу, але наадварот, з’яўляцца звыш актуальным (...) Гэта фундаментальнае пасланне, якое прысутнічае ў гаміліях і прамовах Бэнэдыкта XVI”, - адзначыў кс. Генсвайн. Ён падкрэсліў, што Папа не баіцца супрацьстаянняў і дыскусій. “Ён называе па імені недасканаласці і памылкі Захаду, крытыкуе насілле, якое прыкрываецца рэлігіяй. Ён звярнуў увагу на тое, што ў цэнтры разважанняў Бэнэдыкта XVI знаходзіцца пытанне адносінаў паміж верай і розумам, праўдай і свабодай, рэлігіяй і годнасцю чалавека. “Новая евангелізацыя Еўропы і ўсяго свету, кажа нам Папа, будзе магчымай толькі калі людзі зразумеюць, што вера і розум не супрацьстаяць адно аднаму, але узаемадзейнічаюць. Вера, якая не лічыцца з розумам становіцца ў выніку нерацыянальнай і пазбаўленай сэнсу. І наадварот, розуму, які лічыцца толькі з тым, што можна вымярыць, недастаткова для таго, каб зразумець рэальнасць”, - падкрэсліў асабісты сакратар Папы.








All the contents on this site are copyrighted ©.