2012-06-09 13:27:34

Святы Пасад – ініцыятар канферэнцыі аб устойлівым развіцці


RealAudioMP3 19 чэрвеня ў Рыа-дэ-Жанейра паралельна з Канферэнцыяй ААН аб устойлівым развіцці, па ініцыятыве Апостальскай Сталіцы адбудзецца форум пад назвай “Сельская гаспадарка і ўстойлівае грамадства: харчовая небяспека, зямля і салідарнасць”. Удзельнікі форума будуць разважаць над этычнымі і рэальнымі рашэннямі, неабходнымі для спрыяння інтэгральнаму развіццю ў святле энцыклікі Бэнэдыкта XVI “Caritas in veritate”. Разважаючы, праз прызму веры, аб праблемах харчовай бяспекі і ўстойлівага развіцця, яны жадаюць звярнуць увагу міжнароднай супольнасці на неабходнасць салідарнасці і гарантавання правоў народаў на свабодны доступ да ежы і вады. Асноўнымі дакладчыкамі на мерапрыемстве будуць бразільскі кардынал Адзіло Шэрэр, спецыяльны пасланнік Святога Айца на канферэнцыю ААН па праблемах устойлівага развіцця, арцыбіскуп Пол Ембуадо Уэдраого з Буркіна-Фасо, прадстаўнік “Caritas Internationalis”, а таксама шматлікія прадстаўнікі дабрачынных арганізацый і цэнтраў па рэгіянальным развіцці.








All the contents on this site are copyrighted ©.