2012-06-09 11:14:37

Недавер да былога кіраўніка Ватыканскага банка грунтуецца на аб’ектыўных фактарах


RealAudioMP3 “Апостальская Сталіца са здзіўленнем і занепакоенасцю даведалася аб нядаўніх падзеях, у якіх прымаў удзел прафесар Гоццы Тэдэскі”, - гаворыцца ў спецыяльным паведамленні Залы Друку, апублікаваным у сувязі з адстаўкай былога кіраўніка Інстытута рэлігійных спраў, больш вядомага як Ватыканскі банк. Адзначаецца, што Апостальская Сталіца цалкам давярае італьянскім судовым уладам і выказвае надзею, што ўсе суверэнныя прэрагатывы Святога Пасаду, прызнаныя на міжнародным узроўні, будуць адпаведна выконвацца і паважацца. Апостальская Сталіца пацвярджае таксама свой давер да асобаў, якія з адданасцю і прафесіяналізмам прысвяцілі сябе служэнню фінансавай установе Святога Пасаду. Акрамя таго, у паведамленні Залы Друку адзначаецца, што недавер, які быў выказаны былому кіраўніку Інстытута рэлігійных спраў грунтаваўся на аб’ектыўных фактарах, звязаных з кіраваннем установай, а не з “апазіцыяй да лініі празрыстасці”, вельмі важнай для кіраўніцтва Апостальскай Сталіцы і самаго Інстытута.








All the contents on this site are copyrighted ©.