2012-06-09 13:02:08

Кс. Ламбардзі: Касцёл не зачыняе дзверы перад разведзенымі


RealAudioMP3 Кс. Фэдэрыка Ламбардзі адзначыў дзве падзеі мінулага тыдня: урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста і VIІ Сусветную сустрэчу сем’яў у Мілане. Езуіт нагадаў, што характэрнай рысай пантыфікату Бэнэдыкта XVI з’яўляецца націск на сувязь цэлебрацыі св. Імшы з эўхарыстычнай адарацыяй. Кс. Ламбардзі падкрэсліў пры гэтым, што адарацыя не можа замясціць сабой Эўхарыстыі. Яна павінна набліжаць да больш глыбокага зразумення і ўспрыняцця духоўнага сэнсу і багацця св. Імшы.

Дырэктара Ватыканскага радыё ўзрушыла тэма, якая прагучала з вуснаў Святога Айца ў Мілане – знаходжанне ў супольнасці Касцёла людзей пазбаўленых удзелу у сакрамэнтах з-за разводу і заключэння новага саюзу. На думку кс. Ламбардзі, словы Папы прагучалі як рэцэпт на неадчужэнне такіх людзей ад Касцёла. Хоць яны і пазбаўлены фізічнага прыняцця Цела Хрыста, могуць перажываць “духоўную” камунію з Ім. Цярпенне пазбаўленых сакрамэнтальнай камуніі, набывае сэнс, калі ўспрымаецца як “цана вартасці неразрыўнасці сакраментальнай сужэнаскай любові і дар для Касцёла”, - лічыць кс. Ламбардзі.








All the contents on this site are copyrighted ©.