2012-06-08 14:00:55

Хрысціяне ЗША выйшлі на вуліцы


RealAudioMP3 8 чэрвеня дзесяткі тысяч хрысціян у ЗША збіраюцца прыняць удзел у дэманстрацыі супраць новага закона аб здароўі, распрацаванага адміністрацыяй Барака Абамы, паведамляе “Zenit”. Закон, згодна з якім працадаўца абавязаны забяспечыць медыцынскае абслугоўванне супрацоўнікаў, уключаючы аборт, кантрацэпцыю і стэрылізацыю, ужо стаў прычынай агульнанацыянальнай дэманстрацыі 23 сакавіка, а таксама мноства акцый пратэсту і судовых пазоваў.

Хрысціянская апазіцыя да новага закона прывяла да росту колькасці пратэстаў, у якіх спачатку прымалі ўдзел некалькі дзесяткаў гарадоў, у цяперашні час іх ужо больш за сотню – дакладна 131. Кардынал Райманд Лео Бёрк, прэфект Апостальскай Сігнатуры, падтрымаў акцыю пратэсту і заявіў аб неабходнасці рашучых дзеянняў у адстойванні права на свабоду сумлення і веравызнання.

План законапраекта быў прыняты ў жніўні 2011 г. Працадаўцам далі 2-гадовы пераходны перыяд для адаптацыі да новага закону. Некаторыя рэлігійныя арганізацыі вызваляюцца ад абавязкаў, прадпісаных законам. Але ў іх лік не ўключаны школы, бальніцы, дабрачынныя фонды, якія маюць у сваіх шэрагах супрацоўнікаў і кіраўнікоў хрысціян, што выклікае шматлікія пратэсты з боку вернікаў. У выпадку ўступлення яго ў сілу, супрацоўнікам-католікам давядзецца выбіраць – прытрымлівацца маральнага закону ці выконваць амаральныя дзеянні.







All the contents on this site are copyrighted ©.