2012-06-08 15:06:38

Пантыфік сустрэўся з Прэзідэнтам Шры-Ланкі


RealAudioMP3 8 чэрвеня Бэнэдыкт XVI прыняў на аўдыенцыі Прэзідэнта Дэмакратычнай Сацыялістычнай Рэспублікі Шры-Ланка Махінда Раджапаксэ. Пасля размовы з Пантыфікам, кіраўнік дзяржавы сустрэўся з арцыбіскупам Дамінікам Мамбэрці, сакратаром па адносінах з дзяржавамі. Размова прайшла ў сардэчнай атмасферы. На ёй былі абмеркаваны пытанні эканамічнага і грамадскага развіцця Шры-Ланкі, а таксама магчымасці нацыянальнага прымірэння ў ёй. Прэзідэнт распавёў аб кроках па набліжэнні паміж супольнасцямі, якія пацярпелі ад доўгага ўнутранага канфлікту ў краіне. Было выказана агульнае пажаданне хутчэйшага ўрэгулявання канфліктаў, якое б адпавядала законным чаканням усіх зацікаўленых бакоў.

На сустрэчы падкрэслівалася, што Каталіцкі Касцёл у краіне ўносіць значны ўклад у яе жыццё праз рэлігійную і адукацыйную дзейнасць, медыцынскую і дабрачынную працу. Было выказана спадзяванне, што католікі ў Шры-Ланцы змогуць працягваць працаваць для агульнага дабра, узаемаразумення і ўсебаковага развіцця краіны.








All the contents on this site are copyrighted ©.