2012-06-06 14:45:01

Ірландыя рыхтуецца да Эўхарыстычнага кангрэсу: у Мейнут з’ехаліся тэолагі з усяго свету


RealAudioMP3 6-9 чэрвеня ў ірландскім Мейнут пачаўся тэалагічны сімпозіум прысвечаны 50-годздю адкрыцця ІІ Ватыканскага Сабору. Форум прымеркаваны да Міжнароднага Эўхарыстычнага Кангрэсу, які 10-17 чэрвеня будзе праходзіць у Дубліне. У тэалагічным форуме прымаюць удзел шматлікія каталіцкія іерархі, тэолагі, біблісты і спецыялісты па экуменічным дыялогу. 6 чэрвеня Кардынал Марк Уэлле, прэфект Кангрэгацыі па справах Біскупаў, прызначаны Бэнэдыктам ХVI спецыльным пасланнікам на Эўхарыстычны Кангрэс, распавядзе пра “эўхарыстычную эклезіялогію па прашэсці 50 гадоў пасля ІІ Ватыканскага Сабору”. У форуме прымае ўдзел таксама кардынал Курт Кох, старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству, які у сваім дакладзе зверне ўвагу на “адносіны паміж Эўхарыстыяй і касцёльным адзінствам з экуменічнага пункту гледжання”.








All the contents on this site are copyrighted ©.