2012-06-06 11:06:53

Былы камердынер упершыню дапытаны


RealAudioMP3 Арыштаваны за крадзеж канфідэнцыйных дакументаў, былы камердынер Папы Паола Габрыэле быў упершыню дапытаны ў аўторак 5 чэраеня следчым Пьера Антоніа Бонэт. Кіраўнік Залы Друку Фэдэрыка Ламбардзі пацвердзіў гэту інфармацыю. Габрыэле знаходзіўся ў суправаджэнні сваіх двух адвакатаў – Карла Фуска і Крысціяны Ару, паінфармаваў кс. Ламбардзі. Езуіт абверг чуткі, што, нібыта, Святы Пасад звяртаўся за юрыдычнай дапамогай да Італіі. Былы камердынер з 23 мая знаходзіцца пад арыштам, пасля таго, як у яго ватыканскай кватэры былі знойдзены асабістыя дакументы Папы. У пачатку мая італьянскі тэлежурналіст Джанлуіджы Нуццы выдаў кнігу з вялікай колькасцю канфідэнцыйных факсімільных дакументаў, якія датычылі асабіста папы і дзейнасці Апостальскай Сталіцы. У іх крадзяжы і перадачы падазраецца былы камердынер. Аб матывах Габрыэле і яго магчымых саўдзельніках да гэтага часу нічога не вядома. Камердынер, разам з двума асабістымі сакратарамі і чатырма жанчынамі з супольнасці “Memores Domini” належаць да так званай “Папскай сям’і”.







All the contents on this site are copyrighted ©.