2012-06-05 14:30:00

Італьянская дабрачынная арганізацыя фінансуе будаўніцтва касцёла ў Мінску


RealAudioMP3 Італьянская дабрачынная арганізацыя “Святло Усходу” , якая на працягу апошніх 20 гадоў дапамагае католікам краін Усходняй Еўропы, фінансуе будаўніцтва новага каталіцкага храма ў Мінску. Касцёл Святога Духа будзе пабудаваны ў мікрараёне “Чыжоўка”. У сваім спецыяльным паведамленні арганізацыя адзначыла, што ўжо прызначыла 40 тыс. еўра на распачацце прац пры пабудове новай святыні. Краевугольны камень новага касцёла 19 мая асвяціў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, які адзначыў знакавасць падзеі для жыхароў Мінска, якія церпяць на недахоп каталіцкіх храмаў. Іерарх заўважыў, што будзе намагацца, каб у кожным мінскім мікрараёне існаваў каталіцкі храм. Як заявілі ў арганізаці “Святло Усходу”, асвячэнне новага касцёла запланавана на 13 мая 2014 г.







All the contents on this site are copyrighted ©.