2012-06-05 14:54:12

Французскі іерарх лічыць, што заходнія СМІ дэзінфармуюць Еўропу аб становішчы ў Сірыі


RealAudioMP3 Грэка-каталіцкі епіскап з Францыі Філіп Турньель Клос асудзіў заходнія СМІ за дэзінфармацыю аб сітуацыі ў Хомсе і іншых сірыйскіх гарадах, піша “Fides”. “Мір у Сірыі будзе магчымы, калі кожны будзе казаць праўду. Праз год пасля пачатку канфлікту сітуацыя ў краіне далёкая ад той, якой яе спрабуюць прадставіць заходнія СМІ”, - заявіў іерарх пасля свайго вяртання з Сірыі, дзе ён пабываў у Дамаску, Алепа і Хомсе.

Хомс епіскап Клос назваў “горадам-мучанікам”: апазіцыя заняла тут абодва раёны: Канапа аль Бустан і Хаміда, у якіх размешчаны ўсе хрысціянскія цэрквы. Па словах прэлата, храмы тут знішчаны. Дамы хрысціян сур’ёзна пашкоджаны і стаяць пустыя. Жыхары вымушаны бегчы. Раён Хаміда з’яўляецца апорай апазіцыйных узброеных груповак, якія атрымоўваюць цяжкае ўзбраенне з Катара і Саудаўскай Аравіі. Большасць хрысціян – 138 тыс. – знайшлі прытулак у Дамаску і Ліване. Толькі нешматлікія з іх засталіся ў Хомсе.

Экстрэмісцкія групоўкі з дапамогай насілля спрабуюць дэстабілізаваць абстаноўку ў краіне. У Дамаску на мінулым тыдні ў выніку нападаў загінулі 130 чалавек – 38 з іх – хрысціяне, 400 чалавек атрымалі раненні, многія дамы разбураныя. Епіскап Клос назваў “Братоў-мусульман” ворагамі Сірыі, якія спрабуюць падарваць існаваўшыя да гэтага часу ў Сірыі мірныя адносіны паміж мусульманамі і хрысціянамі.







All the contents on this site are copyrighted ©.