2012-06-05 13:14:11

Папа ў партэры “Ла Скала” – чалавек створаны, каб быць разам з іншымі


RealAudioMP3 Музыказнаўца Марчэла Філатэі ў сённяшняй “L’Osservatore Rоmano” узгадвае канцэрт, які адбыўся ў міланскім “Ла Скала” 1 чэрвеня, і на якім прысутнічаў Святы Айцец. Філатэі заўваже, што не толькі прамовай пасля канцэрту Папа нясе сваё пасланне да трымаючых уладу ў гэтым свеце, а нават сваёй паставай падчас канцэру ў свой гонар заняўшы месца не ў так званай “каралеўскай ложы”, але ў партэры, разам з іншымі. Пантыфік ужо тут рэалізуе сказаныя пасля канцэрту словы, што чалавек створаны не для таго, каб замкнуцца ў сабе самім, але каб будаваць адносіны з іншымі.

Як заўважае музыказнаўца, падчас канцэрту, дырыжор Даніэль Барэнбойм, на сцэне, і Папа, сярод слухачоў, – стварылі эмацыянальны саюз, вібрацыя якога ахапіла ўсіх прысутных у тэатры, што дало добры прыклад магчымасці асягнення гармоніі. Папа, які ведае музыку як ніводзін з сённяшніх лідэраў, піша Філатэі, дэманструе, што яе гучанне было б карысным і для зачыненых сёння залаў вялікіх палацаў, каб тыя, хто там знаходзіцца, лепш разумелі і кіравалі жыццём.

Класікі становяцца класікамі таму, што гавораць пра нас, заўважае мастацтвазнаўца. Паводле яго, бетховенская дзевятая сімфонія перш за ўсё навучае таму, што цяжкасці можна пераадолець. Бетховен указвае нам шлях да радасці і братэрства, нават калі жыццё сурова карае.








All the contents on this site are copyrighted ©.