2012-06-05 11:45:16

Кардынал Бэртонэ: нападкі на Святога Айца вельмі добра арганізаваны


RealAudioMP3 “Нападкі на Касцёл існавалі заўсёды, але на гэты раз яны больш мэтанакіраваныя, больш жорскія і добра арганізаваныя”, - сказаў 4 чэрвеня ў інтэрв’ю італьянскаму дзяржаўнаму тэлебачанню кардынал Дзяржсакратар Тарчызіо Бэртонэ. Касцёл патрабуе празрыстасці, але знаёмства толькі з некалькімі дакументамі, не дастаткова для пазнання ўсёй праўды, сказаў іерарх, маючы на ўвазе скрадзеную дакументацыю Папы і Святога Пасаду. “Высвятленне падзей з’яўляецца плёнам дыялогу, асабістых адносін і навяртання сэрца, а не вынікам пазнання дакуметаў ці бюракратыі”, - сказаў найбліжэйшы супрацоўнік Папы. “Тое, што самае сумнае ў гэтых падзеях і фактах – гэта парушэнне недатыкальнасці прыватнага жыцця Святога Айца і яго найбліжэйшых супрацоўнікаў”, - падкрэсліў кардынал Бэртонэ. Ён адзначыў, што сённяшняя сітуацыя – гэта не час падзелаў ва ўлонні Касцёла, але наадварот, час адзінства і перш за ўсё сілы, якая ляжыць у веры – гэта час прыняцця рашэнняў. “Гэта дні адзінства ўсіх тых, хто жадае сапраўды служыць Касцёлу”, - заўважыў іерарх.

На пытанне, як Бэнэдыкт ХVI перажывае гэтыя падзеі, кардынал Бэртонэ адказаў, што інструментальныя атакі былі на Касцёл заўсёды, ва ўсе часы. “Я сам памятаю з майго досведу нападкі на Касцёл падчас пантыфікату Паўла VI, часы зусім недалёкія”, - падзяліўся кардынал Дзяржсакратар. Ён прызнаўся, што Папа вельмі спакойны чалавек, чалавек вялікай веры і малітвы. “Безумоўна, ён не дасць запалохаць сябе любога роду нападкамі або рознага маштабу забабонамі. Той, хто знаходзіцца побач са Святым Айцом і працуе разам з ім, падтрымліваюцца вялікай маральнай сілай Папы”, - адзначыў кардынал Бэртонэ.








All the contents on this site are copyrighted ©.