2012-06-05 12:31:34

Ватыканскі кардынал: Еўропа павінна ажыццявіць “каталіцкі эксперымент”


RealAudioMP3 Калі Еўропа жадае будучыні для сябе – яна патрабуе Каталіцкі Касцёл, так лічыць кардынал Вальтэр Брандмюлер, былы старшыня Папскага камітэта гістарычных навук. Улічваючы вялікія, заснаваныя на антыкаталіцкіх ідэалогіях, катастрофы мінулага стагоддзя, настаў час адважыцца і ажыццявіць “каталіцкі эксперымент”, падкрэсліў кардынал, заклікаючы католікаў да большай палітычнай і грамадскай актыўнасці. Іерарх выступіў на сімпозіуме ў Аўстрыі па праблеме дыктатуры рэлятывізму.

У прыватнасці кардынал Брандмюлер вызначыў дзве сферы, у якіх Касцёл можа паслужыць грамадству сёння: “адкрыццё нанава натуральнага маральнага закону” і “адкрытасць на трансцэндэнтнасць” у грамадстве. У цяперашні час культура Еўропы характэрызуецца “неверагодным маральным спусташэннем”. Гаворка ідзе пра пагарду да жыцця, безадказныя спекуляцыі, якія выклікалі фінансавы крызіс, незаконны гандаль органамі, аборты і эўтаназію. Еўропа стаіць сёння перад “канцом гуманнасці і культуры” і “вяртаннем варварства”, паставіўдыягназ кардынал.

Натуральны маральны закон больш не паважаецца, – наадварот, у ХХ-м ст. прававы пазітывізм зрабіў усе спробы абмежаваць закон да зменлівых, у залежнасці ад часу і сітуацыі, норм. Гаворачы аб небяспецы такой з’явы, кардынал Брандмюлер падкрэсліў, што адзіны закон пазітывізму – “уводзіць у зман і хаос”. Прыкладам таму нацысцкі рэжым у Германіі, дзе відавочная пазітывісцкая несправядлівасць была ўзведзена да ўзроўню закона.







All the contents on this site are copyrighted ©.