2012-06-05 15:23:05

Бэнэдыкт XVI спачувае ў сувязі са смерцю гватэмальскага кардынала


RealAudioMP3 Бэнэдыкт ХVI накіраваў Канферэнцыі Біскупаў Гватэмалы спачувальную тэлеграму ў сувязі са смерцю кардынала Радольфа Ігнасіо Кесада Таруньё на 80-м годзе жыцця. Папа адзначыў, што далучаецца да малітвы за памерлага і просіць, “каб Пан даў супакой таму, хто так інтэнсіўна і шчодра служыў Касцёлу”, пачынаючы з пробашча парафіі Сакапа і скончыўшы на кіраўніцтве Гватэмальскай Мітраполіяй. “З верай у велікодную таямніцу Хрыста, асвятляючага і даючага надзею ў моманты болю, са светлай памяццю пра пастыра, адданага сваёй евангелізацыйнай місіі, са смуткуючым сэрцам з-за цяжкай страты, удзяляю маё Апостальскае Благаслаўленне”, - напісаў у тэлеграме Бэнэдыкт XVI.








All the contents on this site are copyrighted ©.