2012-06-04 15:49:58

У Польшчы паўстане Цэнтр даследаванняў Ратцынгера


RealAudioMP3 11 чэрвеня 2012 г. у польскім Быдгашчы будзе адкрыты Цэнтр даследаванняў Ратцынгера. На адкрыці будзе прысутнічаць кардынал Дзяржсакратар Тарчызіо Бэртонэ. Яго мэйтай будзе распаўсюджванне ведаў і даследаванняў у галіне тэалогіі, а таксама навучання кардынала Ратцынгера. Акрамя таго, Цэнтр будзе займацца папулярызацыяй методыкі працы кардынала Ратцынгера, у аснове якой ляжыць вывучэнне Святога Пісання, Айцоў Касцёла і пошук адказаў на пытанні, якія задае сучасны чалавек . На адкрыцці кардынал Бэртонэ выступіць з дакладам на тэму: “Уклад Ёзэфа Ратцынгера - Бэнэдыкта ХVI у этычныя разважанні над сучаснай эканомікай”.

11 чэрвеня ў Быдгашчы пачне працу двухдзённая міжнарордная канферэнцыя на тэму: “Этыка і эканоміка ў святле навучання Бэнэдыкта ХVI”. У форуме прыме ўдзел біскуп Марыё Тоза, сакратар Папскай рады “Iustitia et Pax”.








All the contents on this site are copyrighted ©.