2012-06-04 15:32:36

VII Сусветная сустрэча сем’яў у Мілане ў лічбах


RealAudioMP3 Паводле інфармацыі арганізатараў VII Сусветнай сустрэчы сем’яў у Мілане, у нядзельнай cв. Імшы з Папам прыняло ўдзел каля мільёна асоб, 350 тыс. прысутнічала на Свяце сведчанняў у суботу 2 чэрвеня. На форум у Мілан прыехалі разам са сваімі бацькамі 80 тыс. дзяцей. 5,5 тыс. святароў і кансэкраваных асоб маліліся разам са Святым Айцом у суботу раніцай Літургіяй гадзін. На вуліцах горада віталі Бэнэдыкта XVI 200 тыс. чалавек, 1880 прысутнічалі на канцэрце ў гонар Папы ў тэатры “Ла Скала”, амаль 7 тыс. асоб прыняло ўдзел у Міжнародным душпастырскім кангрэсе. 5,3 тыс. валанцёраў дапамагала ўдзельнікам сусветнага форуму, на якім было прадстаўлена 153 нацыянальнасці. Трансляцыя заключнай св. Імшы на першым італьянскім тэлеканале сабрала амаль 3 млн. гледачоў. 122 тыс. чалавек наведала з 31 мая па 3 чэрвеня афіцыйны сайт кангрэса.

Як падкрэсліў на заканчэнне VII Сусветнай сустрэчы сем’яў кардынал Эніа Антанэлі, старшыня Папскай рады па справах сем’і, Касцёл жывы і ў апошнія дні людзі прадэманстравалі гэта. Ён заклікаў масмедыя звярнуць увагу на сапраўднае жыццё Касцёла, а не засяроджвацца на маргінальных аспектах, якія не маюць вялікага значэння.








All the contents on this site are copyrighted ©.