2012-06-03 14:48:42

“L’Osservatore Romano” пра Мілан свецкі і рэлігійны


RealAudioMP3 Сённяшняя “L’Osservatore Romano” піша аб двух вымярэннях горада-гаспадара сёлетняй Сусветнай сустрэчы сем’яў: свецкасць і вера, на думку аўтара артыкула, налоўнага рэдактара ватыканскай газеты Джавані Марыі Вьяна, былі ў некаторай ступені ўключаны ў паставу св. Амброзія, які быў першым губернатарам імператарскага горада Мілан, а затым яго біскупам. Ён быў мудрым пасярэднікам паміж хрысціянскімі культурамі Усходу і Захаду.

Вьян нагадаў, што цяперашні візіт Папы ў гэты горад – чацвёрты па ліку на працягу шасці стагоддзяў – пачаўся пад знакам прызнання і прыняцця Пантыфіка і гасцей форуму. У гэтым сэнсе роля Мілана застаецца вельмі важнай, пра што сведчыць салідарнасць горада з тымі, хто больш за ўсё пакутуе ад цяперашняга эканамічнага крызісу, а таксама апошняга землятрусу ў рэгіёне Эмілія.

Спасылаючыся на сусветны форум, італьянскі журналіст адзначыў, што менавіта сям’я адкрываецца сёння як “асноўная спадчына чалавецтва” і як “знак сапраўднай і трывалай культуры на карысць чалавецтва”, што падкрэсліў Святы Айцец. Менавіта ён вызначыў інстытут сям’і як патэнцыйную вобласць супрацоўніцтва дзяржавы і Касцёла ў будучыні. На думку Вьяна, Мілан “свецкі” і Мілан “веры”, пры існуючым размежаванні функцый і задач, пакліканы канкураваць адзін з адным дзеля агульнага дабра.







All the contents on this site are copyrighted ©.