2012-06-03 14:15:53

Камісія кардыналаў зацвердзіла адстаўку кіраўніка Ватыканскага банка


RealAudioMP3 Кіраўнік Ватыканскага банка Этторэ Гоццы Тэдэскі, пасля вотум недаверу з боку наглядальнай рады банка больш за тыдзень таму, цяпер дэфінітыўна павінен пакінуць свой пост, паколькі гэта рашэнне зацвердзіла Камісія кардыналаў, паведаміў 2 чэрвеня ў Мілане кс. Фэдэрыка Ламбардзі. Кардыналы паведамілі Гоццы Тэдэскі ў пісьмовай форме, што пасаду кіраўніка часова зойме яго былы намеснік Раналда Герман Шміц. Гэта працэдура раўнасільная прызнанню вотум недаверу.

Наглядальная рада “Інстытуту рэлігійных спраў”, як завецца ў афіцыйнай тэрміналогіі Ватыканскі банк, складаецца з чатырох спецыялістаў у банкаўскай сферы. Менавіта яны ў мінулы чацвер прышлі да высновы, што Тэдэскі не належным чынам выконваў свае абавязкі, тым самым выказваючы яму недавер. Яны ж рэкамендавалі Камісіі кардыналаў спыніць паўнамоцтвы кіраўніка банка. У мінулую пятніцу кардыналы разглядалі кандыдатуры на пост новага кіраўніка “Інстытуту рэлігійных спраў”, але да гэтага часу не паведамілі аб выніках сваёй працы. Гэта падсілкоўвае спекуляцыі аб магчымых рознагалоссях сярод пяці членаў Камісіі. Кс. Ламбардзі катэгарычна абверг такія меркаванні. Гэта “абсалютна не адпавядае рэчаіснасці”, - сказаў кіраўнік Залы Друку.







All the contents on this site are copyrighted ©.