2012-06-02 16:21:01

У Мілане завяршыўся Міжнародны душпастырскі кангрэс


RealAudioMP3 1 чэрвеня ў Мілане завяршыўся Міжнародны душпастырскі кангрэс. Ён праходзіў у рамках VIІ Сусветнай сустрэчы сем’яў. Выкладчыца Папскага Інстытуту Яна Паўла ІІ у Мадрыдзе Бланка Кастіла, падкрэсліла, што асноўнай складаючай сям’і, паводле хрысціянскай антрапалогіі, з’яўляюцца радасць, падзяка, чаканне і ўдзел у св. Імшы .
Арцыбіскуп амерыканскага Бостана, кардынал Патрык О’Мэлі падкрэсліў святасць нядзелі. Ён засяродзіў увагу на тым, якім чынам сям’я павінна святкаваць Дзень Пана. Іерарх падкрэсліў асаблівыя сувязі паміж супольнасцю, Эўхарыстыяй і місіяй. “Касцёл існуе дзеля таго, каб абвяшчаць Добрую Навіну чалавецтву. Быць вучнем Пана – не значыць “жыць у адзіноце”, наадварот, гэта прыгажосць жыцця разам”, - звярнуў увагу арцыбіскуп. Ён падкрэсліў, што цэнтрам нашага жыцця з’яўляецца Эўхарыстычная гасціна, падчас якой Галгофа і Апошняя Вячэра становяцца часткай нашага жыцця і нашай гісторыі. Кардынал О’Мэлі адзначыў, што хрысціянская супольнасць не можа існаваць без Эўхарыстыі. “Абавязак сям’і – так выхоўваць маладое пакаленне, каб жыло сапраўдным хрысціянскім святам, пачынаючы з сумеснага святкавання Ахвяры Хрыста”, - сказаў амерыканскі кардынал.








All the contents on this site are copyrighted ©.