2012-06-02 13:19:50

Бэнэдыкт ХVI падкрэсліў значэнне Літургіі гадзін для святароў


RealAudioMP3 “Штодзённая малітва Літургіі гадзін з’яўляецца істотным заданнем у рамках святарскага служэння ў Касцёле”, - падкрэсліў Бэнэдыкт ХVI звяртаючыцся да святароў, семінарыстаў і кансэкраваных асоб у міланска архікатэдры 2 чэрвеня падчас малітвы брэвіярыя. “Хрыстус дзеля таго, каб будаваць свой Касцёл, аддаў сябе ў рукі святароў, якія ў сваю чаргу павінны цалкам давяраць Езусу”, - сказаў Пантыфік. Папа адзначыў, што няма супярэчнасці паміж дабром святара як асобы і яго місіяй; пастырская любоў з’яўляецца тым элементам, які звязвае жыццё, накіраванае на пошук асабістага кантакту з Хрыстом. “Дзейнасць святароў заўсёды мае на мэце навяртанне веруючых да адзінства з Панам і развіццё касцёльнай супольнасці дзеля збаўлення свету”, - адзначыў Святы Айцец. Папа пагадаў, што ясным знакам гэтай пастырскай любові і непадзельнага сэрца з’яўляецца цэлібат святароў і епгсэкраванае дзявоцтва.

“Без сумніву, любоў Езуса ёсць важнай для ўсіх хрысціян, але набывае асаблівае значэнне ў цэлібаце святароў і ў тых, хто адказаў на пакліканне да кансэкраванага жыцця: толькі і заўсёды ў Хрысце знаходзіцца крыніца і ўзор, каб кожнага дня паўтараць “так” на Божую волю”, - сказаў Папа.

Пантыфік нагадаў, што любоў да Езуса павінна стаяць у цэнтры жыцця ўсіх веруючых, але набывае асаблівае значэнне для святароў і кансэкраваных асоб. “Толькі і заўсёды ў Хрысце мы знаходзім крыніцу і ўзор штодзённага адказу “так” на Божую волю”, - сказаў Папа і дадаў, што жыццё і творы св. Амброзія далі сведчанне такой жывой любові.

“У гэты момант я хачу падзякаваць Богу за шматлікіх святароў, законнікаў і законніц, якія пайшлі за прыкладам св. Амброзія і адддалі свае сілы служэнню Евангеллю, часам нават да найвышэйшай ахвяры жыцця”, - падкрэсліў Святы Айцец. За іх заступнітцвам Папа папросіў у Бога дару аднаўлення для хрысціянскіх сем’яў, “каб яны сталі месцам ласкі і святасці, урадлівай глебай для пакліканняў да святарскага і кансэкраванага жыцця.








All the contents on this site are copyrighted ©.