Даніэль Барэнбойм
дырыжыраваў аркестрам падчас канцэрту ў гонар Бэнэдыкта XVI у міланскім “Ла Скала”
1 чэрвеня ўвечары. У яго праграме была Дзевятая сімфонія Людвіга ван Бетховена. Яе
выконвалі хор і аркестр славутага опернага тэатра. У прамове пасля канцэрту Папа адзначыў,
што “Ла Скала” з’яўляецца “музычным і культурным пунктам адліку” для ўсяго свету.
Канцэрт быў прымеркаваны да сусветнай сустрэчы сем’яў.
Бэнэдыкт XVI адзначыў,
што радасць, заключаная ў творы Бетховена, не мае выключна хрысціянскага характару.
“Ода да радасці” уяўляе сабой запрашэнне да ўсіх людзей знішчыць бар’еры і прадузятасці,
якія падзяляюць. Праз “Оду”, якая грунтуецца на паэзіі Фрыдрыха Шылера, Бетховен выяўляе
“ідэальны вобраз чалавецтва”. У творы гаворка ідзе пра брацкія адносіны паміж народамі
і перамогу над эгаізмам. Тут праяўляецца жаданне, каб ход чалавечай гісторыі вызначаўся
любоўю.
У той жа час, Папа выступіў супраць абстрактных уяўленняў пра Бога.
Чалавека не патрабуе нейкай “нерэальнай размовы аб далёкім Богу”. Не дапаможа яму
і ні да чаго не абавязваючае братэрства. Чалавек шукае Бога, які знаходзіцца побач,
і такога братэрства з Ім, якое дае магчымасць прайсці разам праз пакуты, адзначыў
Бэнэдыкт XVI. На яго думку, толькі з такім вобразам Бога можна слухаць канцэрт, што
павінен быць радасным святам, у “ценю” нядаўняга землятрусу ў паўночнай Італіі, які
прынёс яе шматлікім жыхарам велізарнае цярпенне.