2012-06-02 11:08:49

Бэнэдыкт XVI слухаў Бетховена ў “Ла Скала”


RealAudioMP3 Даніэль Барэнбойм дырыжыраваў аркестрам падчас канцэрту ў гонар Бэнэдыкта XVI у міланскім “Ла Скала” 1 чэрвеня ўвечары. У яго праграме была Дзевятая сімфонія Людвіга ван Бетховена. Яе выконвалі хор і аркестр славутага опернага тэатра. У прамове пасля канцэрту Папа адзначыў, што “Ла Скала” з’яўляецца “музычным і культурным пунктам адліку” для ўсяго свету. Канцэрт быў прымеркаваны да сусветнай сустрэчы сем’яў. Бэнэдыкт XVI адзначыў, што радасць, заключаная ў творы Бетховена, не мае выключна хрысціянскага характару. “Ода да радасці” уяўляе сабой запрашэнне да ўсіх людзей знішчыць бар’еры і прадузятасці, якія падзяляюць. Праз “Оду”, якая грунтуецца на паэзіі Фрыдрыха Шылера, Бетховен выяўляе “ідэальны вобраз чалавецтва”. У творы гаворка ідзе пра брацкія адносіны паміж народамі і перамогу над эгаізмам. Тут праяўляецца жаданне, каб ход чалавечай гісторыі вызначаўся любоўю.

У той жа час, Папа выступіў супраць абстрактных уяўленняў пра Бога. Чалавека не патрабуе нейкай “нерэальнай размовы аб далёкім Богу”. Не дапаможа яму і ні да чаго не абавязваючае братэрства. Чалавек шукае Бога, які знаходзіцца побач, і такога братэрства з Ім, якое дае магчымасць прайсці разам праз пакуты, адзначыў Бэнэдыкт XVI. На яго думку, толькі з такім вобразам Бога можна слухаць канцэрт, што павінен быць радасным святам, у “ценю” нядаўняга землятрусу ў паўночнай Італіі, які прынёс яе шматлікім жыхарам велізарнае цярпенне.







All the contents on this site are copyrighted ©.