2012-06-01 15:30:11

“L’Osservatore Romano” пра прабачэнне як фундамент жыцця сям’і


RealAudioMP3 “Каб сужэнства жыло, яно павінна стаць саюзам двух людзей, здольных прабачаць”, - адзначае сённяшняя “L’Osservatore Romano”. Менавіта тэме прабачэнне, фундаментальнай для сямейнага жыцця, прысвечаны адзін з артыкулаў ватыканскага выдання. Адзначаецца, што ў сям’і, асобы, ад якіх мы больш за ўсё чакаем любові і разумення, часам становяцца тымі, хто наносіць глыбокія раны. У такім выпадку ў людзей узнікаюць два віды рэакцыі: помста ці ўцёкі ад праблемы. Аднак, паводле меркаванняў псіхолагаў, самым эфектыўным выхадам з такой сітуацыі з’яўляецца прабачэнне. “Калі асобы прабачаюць, іх рэакцыі да таго, хто прычыніў раны, замяняюцца на больш станоўчыя”, - адзначае “L’Osservatore Romano”. Падкрэсліваецца, што прабачэнне мае два накірункі: з аднаго боку, яно памяньшае пачуццё варожасці, а з іншага, робіць пазітыўнымі нашы адносіны да таго, хто нанёс рану. “Сям’я, каб з ёй усё было ў парадку, патрабуе, каб усе яе члены былі здольнымі ўзаемна прабачаць (...) Прабачэнне нясе дабро таму хто прабачае і сувязі, якая існуе паміж пацярпелым і вінаватым”, - падкрэслівае ватыканскае выданне.

Выданне звяртае ўвагу на вызваляючую ролю прабачэння для чалавека. Адзначаецца, што, напрыклад, прабачэнне бацькоў, можа нават ужо памерлых, становіцца часта фундаментальным для вырашэння асабістых праблем і, нягледзячы на мінулыя гады, адшукання сувязі, якая здавалася была амаль згублена, і надання ёй новага значэння. “Факты не могуць змяніцца, але іх значэнне, так”, - піша “L’Osservatore Romano”.

Ватыканская газета звяртае ўвагу на тое, што сапраўднае прабачэнне не можа быць хуткім – яно патрабуе часу і глыбокага ўнутранага разважання.








All the contents on this site are copyrighted ©.