2012-06-01 14:57:16

Сусветная рада Цэркваў сустрэнецца ўпершыню ў Кітаі


RealAudioMP3 Упершыню з часу заснавання Сусветнай рады Цэркваў у 1948 г. сустрэча пад яе эгідай адбудзецца ў Кітаі. З 9 па 16 чэрвеня асамблея міжнароднай камісіі гэтай экуменічнай арганізацыі будзе праходзіць у Шанхаі і Нанкіне. Генеральны сакратар Сусветнай рады, пастар Олав ФіксэТвейт прыме ўдзел у форуме, прысвечаным становішчу Касцёла ў Кітаі і экуменічным адносінам у рэгіёне. Удзельнікі паразмаўляюць аб развіцці і рынку ў сацыялістычнай сістэме, барацьбе з беднасцю і ўстойлівым развіцці, агульнай рэлігійнай сітуацыі і афіцыйнай рэлігійнай палітыцы ў Кітаі.

Дырэктар міжнароднай камісіі Сусветнай рады Цэркваў Мэцью Джордж Чунакара назваў маючую адбыцца сустрэчу “гістарычнай падзеяй”. Гэта ўвогуле першы для Кітая міжнародны экуменічны форум.







All the contents on this site are copyrighted ©.