2012-06-01 12:41:20

Кс. Ламбардзі: каханне паміж мужчынам і жанчынай – адна з найпрыгажэйшых рэчаў у свеце


RealAudioMP3 Кс. Фэдэрыка Ламбардзі звярнуў увагу на прыгажосць сужэнства ў кантэксце проходзячай у Мілане Сусветнай сустрэчы сем’яў. Святар узгадаў прыклады адданага сужэнскага жыцця, калі нават фізічнае расстанне не знішчыла кахання мужа і жонкі. “Думаю, што гэта пачуццё – найпрыгажэйшае з тых, што падорана ўсім мужчынам і жынчынам на зямлі, у коле натуральнага парадку рэчаў і жыцця: поўны досвед, чалавечы, фізічны і духоўны, які будуе іншае жыццё і радасць вакол сябе. Чаго ж лепшага можна пажадаць моладзі і ўсім людзям, якім хочам дабра? Ці ж не павінны мы дапамагаць ім глядзець у гэтым накірунку і рэалізоўваць, можа і не ідэальна але дастаткова добра, гэты ідэал?”, - запытаўся італьянскі езуіт.

На яго думку, расчараванні і цярпенні ў сужэнстве не павінны перашкаджаць супольна ісці ў напрамку ідэала, бо толькі тады ёсць надзея і магчымасць асягнуць яго. “Нельга памяншаць каштоўнасці глыбокага і вернага кахання паміж мужчынам і жанчынай: калі яго рэальна бачыш, сустракаеш, становіцца зразумела, што гэта адна з найпрыгажэйшых рэчаў у свеце”, - сказаў кс. Ламбардзі. Ён адзначыў, што добрая сям’я служыць памнажэнню агульнага шчасця чалавецтва, і ўсе павінны дапамагаць сужэнцам прайсці іх шлях да канца.








All the contents on this site are copyrighted ©.