2012-06-01 15:28:05

Oда да радасці – для Папы і сем’яў з цэлага свету


RealAudioMP3 Вечарам 1 чэрвеня ў славутым міланскім тэатры “Ла Скала” пройдзе канцэрт у гонар Папы, біскупаў, святароў і сем’яў – удзельнікаў сёлетнега сусветнага форуму. На ім прагучыць Дзявятая сімфонія Бетховена. Як адзначае сённяшняя “L‘Osservatore Romano”, гэты, адзін з самых дасканалых мастацкіх твораў усіх часоў і народаў, кампазітар напісаў будучы ўжо абсалютна глухім. Бетховен адчуваў сябе адзінокім, здраджаным, незразуметым, але не паддаваўся болю. Ён знайшоў апору ў паэзіі Фрыдрыха Шылера, і ўзяў яго “Оду да радасці” за ідэйную аснову сваёй апошняй сімфоніі. У ёй адлюстраваны цэлы шлях: ад духоўнай пакуты, абсалютнай адзіноты, да Боскай свабоды. Бетховен працаваў над творам 12 гадоў. Ён выкарыстаў у ім народныя вобразы і розныя музычныя стылі: гімн, марш, харал.

Кіраваць аркестрам падчас міланскага канцэрту будзе галоўны дырыжор і музычны кіраўнік “Ла Скала” Даніэль Барэмбойм, які нарадзіўся ў Аргентыне ў яўрэйскай сям’і рускага паходжання, вучыўся і працаваў ў Германіі, Францыі, Амерыцы. Дарэчы, “Ода да радасці” з’яўляецца гімнам Еўрасаюзу







All the contents on this site are copyrighted ©.