2012-05-31 15:33:18

Італьянская прэса: Сусветная сустрэча сем’яў – форум пазбаўлены уцёкаў ад рэальнасці


RealAudioMP3 “Лабораторыяй новых альянсаў, ідэй і праектаў” называе VII Сусветную сустрэчу сем’яў высокатыражная італьянская газета “Corriere della sera”. У сённяшнім нумары распавядаецца аб значэнні форума, які пачаўся ў Мілане 30 мая і ў якім прыме ўдзел Бэнэдыкт XVI. “Існуе патрэба ў сем’ях, ва ўсіх сэнсах, сёння пазбаўленых кіраўніцтва, правілаў, супрацоўніцтва і павагі; неабходна лепшая сацыяльная арганізацыя, а таксама палітычнае разуменне цяжкасцяў і клопатаў, якія сем’і нясуць на сваіх плячах”, - падкрэслівае італьянскае выданне.Адзначаецца, што форум стане “святочнай сустрэчай, пазбаўленай уцёкаў ад рэальнасці”. Побач са Святым Айцом будуць “сем’і, якія пацярпелі ад землятрусу, пакутуюць ад наступстваў эканамічнага крызісу, знішчаныя насіллем, сем’і, якія знаходзяцца ў палоне беднасці і страху і шукаюць даверу і надзеі”. Падкрэсліваецца, што Бэнэдыкт XVI, як і яго папярэднік бл. Ян Павел ІІ, хоча зноў паставіць сям’ю ў цэнтр палітычных дэбатаў, у той час як ідзе размова аб скарачэнні сацыяльных выдаткаў, ставяцца пад сумнеў правы сям’і і прырода сужэнства.

“Corriere della sera” адзначае, што Папа “ведае, што вакол сям’і і жыцця сёння адбываецца фундаментальная барацьба за годнасць чалавека і, што сям’я з’яўляецца самым каштоўным і важным рэсурсам, якім валодае італьянская нацыя”.








All the contents on this site are copyrighted ©.