2012-05-31 12:32:31

Кардынал Равазі: Папа адчувае смутак душы, а не гнеў і злосць


RealAudioMP3 Старшыня Папскай рады па культуры, кардынал Джанфранко Равазі адзначыў, што апошнія падзеі нанеслі моцны ўдар па “Папскай сям’і”, як называюць кола найбліжэйшых супрацоўнікаў Пантыфіка. Кардынал не абвяргае факту, што праблема існуе, але ўпэўнены, што інцыдэнт не заставіць значнага следу ў гісторыі. Так ватыканскі іерарх пракаментаваў крадзеж і публікацыю канфідэнцыйнай перапіскі Бэнэдыкта ХVI. Кардынал Равазі адзначыў, што сённяшнія СМІ ствараюць вобраз Апостальскай Сталіцы, не маючы нічога супольнага з рэчаіснасцю, і падкрэсліў, што пазіцыя Бэнэдыкта ХVI у гэтай цяжкай сітуацыі робіць на ім вельмі вялікае ўражанне. “Я бачыў нядаўна Святога Айца. Ён выглядаў вельмі спакойным і засяроджаным, якім я заўсёды яго ведаў, у адрозненне ад таго, што пішуць некаторыя СМІ”, - падзяліўся старшыня Папскай рады па культуры. Кардынал Равазі не выключыў, што Папа адчувае тое ж, што адчуваў сам Езус: вялікі смутак душы. І гэта не гнеў ці злосць. “Папа ніколі не паказваў гэтага і мы ўсе бачым яго вельмі спакойным. Але гэта не той спакой, які ігнаруе зло. Вядома, Святы Айцец добра разумее сітуацыю і мае моцную маральную пазіцыю”, - адзначыў кардынал Равазі.








All the contents on this site are copyrighted ©.