2012-05-31 16:18:40

Еўрапейская сям’я ў крызісе


RealAudioMP3 Еўрапейская сям’я перажывае не самыя лепшыя часы, падкрэслівае італьянскае каталіцкае агенцтва і прыводзіць трывожныя дадзеныя. Колькасць еўрапейцаў стрэйшых за 65 гадоў перавышае колькасць маладзейшых за 15. Галоўным чынам так адбываецца праз памяньшэнне нараджальнасці: штогод у Еўропе нараджаецца на 700 тыс. дзяцей менш, чым 30 гадоў таму. На статыстычную еўрапейскую сям’ю прыходзіцца 2,5 чалавекі. Колькасць абортаў складае да 1 млн. у год. Каля 25 млн. еўрапейскіх дзяцей у год становяцца ахвярамі каля 1 млн. разводаў.

Касцёл на Еўрапейскім кантыненце выходзіць з прапановамі прапагандаваць культуру прэстыжу сям’і, грамадскую адказнасць за яе захаванне, прымаць палітычныя рашэнні на карысць сям’і на дзяржаўным і еўрапейскім узроўнях, пашыраючы дзейнасць служб дапамогі, даючы магчымасць працы бацькам і дарослым дзецям, падаткавыя ільготы і іншыя формы тэрміновай дапамогі сем’ям у Еўропе.








All the contents on this site are copyrighted ©.