2012-05-30 16:49:51

Кс. Ламбардзі: робяцца крокі для поўнага раскрыцця злачынства крадзяжу папскіх дакументаў


RealAudioMP3 Кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыка Ламбардзі папрасіў журналістаў не займацца фантазіраваннем у сувязі з апошнімі падзеямі ў Ватыкане. Кс. Ламбардзі ўпэўнены, што мэтай многіх супрацоўнікаў СМІ з’яўляюцца спробы кінуць цень на Святы Пасад. Але нават у гэтай сітуацыі ніхто не пасмеў крытыкаваць асабіста Папу, разумеючы вялізны сусветны аўтарытэт Святога Айца, яго маральную і духоўную высокасць, адзначыў Кіраўнік Залы Друку. Ён паведаміў, што ідзе шчыльнае супрацоўніцтва з італіянскімі спецслужбамі для канчатковага высвятлення праўды. Прадстаўнік Святога Пасаду падкрэсліў, што не адпавядаюць рэчаіснасці паведамленні аб быццам бы знойдзеных у кватэры арыштаванага камердынера паштовых канвертах з адрасамі на іх.

Гаворачы аб сітуацыі вакол Ватыканскага банка, італьянскі езуіт катэгарычна абверг навіну, быццам кардынал Дзяржсакратар Тарчызіо Бэртонэ меў прыватную гутарку з прадстаўнікамі фінансавых эліт аб перадачы ім кіраўніцтва Інстытутам рэлігійных спраў. Адносна адстаўкі яго дырэктара Этторэ Гоццы Тэдэскі, кс. Ламбардзі сказаў, што на яе паўплывала рашэнне Рады банка, а не Камісіі кардыналаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.