2012-05-30 12:28:38

Ватыканская газета лічыць новы малдаўскі закон аб “роўнасці” небяспечным


RealAudioMP3 Ватыканская газеты прысвячае адзін з сённяшніх артыкулаў нядаўна прынятаму парламентам Рэспублікі Малдова “Закону аб гарантаванні роўнасці”. Закон дае новыя магчымасці для сексуальных меншасцяў. Адобраны ўрадам ў лютым 2011 г., ён спачатку называўся “Супраць дыскрымінацыі”, але пасля вялікай грамадскай дыскусіі, пратэстаў з боку хрысціянскіх супольнасцяў і кансультацый з еўрапейскімі партнёрамі, малдаўскія заканадаўцы змянілі назву на “Закон аб гарантаванні роўнасці”, амаль не змяняючы яго зместу, прынамсі што тычыцца тэмы гомасексуалістаў, адзначае “L’Ossеrvatore Romano”.

Міністр юстыцыі краіны Алег Ефрым прызнаўся, закон быў прыняты пад ціскам з боку ЕС, як умова ўваходу Малдовы ў Шэнгенскую зону. Галоўныя праціўнікі новага закону – партыя камуністаў і Праваслаўная Царква – сцвярджаюць, што ён прывядзе да папулярызацыі гамасексуалізму і ісламізацыі Малдовы. Спікер парламента краіны Марыян Лупу супакойвае грамадства тым, што закон не дае права на саюз паміж гомасексуалістамі і не дазваляе апошнім ўсынаўляць дзяцей.

Нягледзячы на пратэсты, новы закон уступіць у сілу адразу пасля публікацыі ў адным з афіцыйных выданняў.








All the contents on this site are copyrighted ©.