2012-05-30 15:29:28

Бэнэдыкт ХVI: я маю поўны давер да маіх супрацоўнікаў


RealAudioMP3 На заканчэнне агульнай аўдыенцыі 30 мая Бэнэдыкт ХVI, спасылаючыся на апошнія падзеі ў Ватыкане, звязаныя з крадзяжом яго асабістых дакументаў, падкрэсліў, што мае поўны давер да сваіх найбліжэйшых супрацоўнікаў і абверг чуткі пра магчымыя адстаўкі ў Рымскай Курыі. “Падзеі, якія адбыліся ў апошнія дні ў Рымскай Курыі і якія датычаць маіх супарацоўнікаў напоўнілі смуткам маё сэрца, - сказаў Пантыфік, - але ні на хвіліну не аслабела мая рашучая ўпэўненасць у тым, што нягледзячы на чалавечыя слабасці, цяжкасці і выпрабаванні, Касцёлам далей будзе кіраваць Святы Дух, і Пан ніколі не пазбавіць яго сваёй дапамогі на яго шляху”.

Папа з жалем заявіў, што спекуляцыі СМІ, якія з’явілася ў апошні час, выйшлі далёка за рамкі праўдзівых фактаў, прадстаўляючы сітуацыю ў Апостальскай Сталіцы не згодна з рэчаіснасцю.








All the contents on this site are copyrighted ©.