2012-05-30 12:10:24

Арцыбіскуп Бэчу пра крадзеж дакументаў: Пантыфік быў вельмі засмучаны


RealAudioMP3 “Горыч і незадаволенасць тым, што адбылося ў апошнія дні ў Ватыкане, але таксама рашучасць і ўпэўненасць у вырашэнні гэтай складанай сітуацыі”, - так ахарактэрызаваў сітуацыю вакол крадзяжу асабістых дакументаў Святога Айца субстытут Апостальскай Сталіцы арцыбіскуп Анджэла Бэчу ў інтэрв’ю “L’Osservatore Romano”. Іерарх адзначыў, што ўцечка матэрыялаў з Ватыкану была “немаральным актам”. Гаворачы аб арышце камердынера Папскага дома Паўла Габрыэле, іерарх адзначыў, што ён будзе асуджаны паводле ватыканскіх законаў. “Расследаванне ў гэтай справе працягваецца”, - паведаміў арцыбіскуп Бэчу. На пытанне як Бэнэдыкт ХVI прыняў інфармацыю аб уцечцы канфідэнцыйных дакументаў, іерарх адказаў, што “Папа быў вельмі засмучаны”. “Бэнэдыкт ХVI бачыў ксеракопіі скрадзеных дакуметаў, старонкі не толькі сваёй звычайнай асабістай карэспандэнцыі, але таксама важную інфармацыю, яго асабістыя разважанні, матэрыялы, якія тычацца яго служэння. З-за гэтага Пантыфік быў вельмі засмучаны”, - сказаў арцыбіскуп Бэчу і дадаў, што апублікаванне скрадзеных лістоў Папы з’яўляецца немаральным, беспрэцэдэнтна цяжкім актам, бо былі скрадзены не простыя запісы Папы.

Каментуючы інфармацыю аб канфліктах унутры Касцёла, арцыбіскуп Бэчу сказаў, што шматлікія скрадзеныя і апублікаваныя дакументы не сведчаць аб змаганнях і жаданні помсты ў Касцёле, але аб свабодзе думкі, якая існуе ўнутры яго. “Мы не з’яўляемся муміямі і мае адрозныя пункты гледжання, нават супярэчлівыя ацэнкі, гэта нармальная з’ява”, - сказаў іерарх. Ён звярнуўся да журналістаў, каб аб’ектыўна пісалі пра падзеі ў Ватыкане. “Думаю, што крышку інтэлектуальнай сумленнасці і павагі да прафесійнай этыкі не пашкодзіла б свету СМІ”, - заключыў арцыбіскуп Бэчу.








All the contents on this site are copyrighted ©.