2012-05-29 14:51:03

Епіскапат дапамагае ахвярам новага землятрусу ў Італіі


RealAudioMP3 Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Італіі прызначыла 1 млн. еўра на дапамогу пацярпелым ад землятрусу, які 29 мая раніцай з новай сілай абрынуўся на поўнач краіны. Эпіцэнтр землятрусу сілай 6 балаў быў размешчаны ў рэгіёне Эмілія. Паводле СМІ, у выніку катаклізму загінула 9 чалавек, многія атрымалі раненні. Разбураны і пашкоджаны шматлікія дамы, касцёлы, школы, будынкі прадпрыемстваў і дзяржаўных устаноў, якія будуць заставацца зачыненымі ў бліжэйшы час. “1 млн. еўра – гэта першы ўклад епіскапата ў забеспячэнне асноўных патрэб пацярпелага насельніцтва”, - адзначылі ў сваім паведамленні італьянскія біскупы.

Таксама Бэнэдыкт ХVI 26 мая праз Папскую раду “Cor Unum” ахвяраваў 100 тыс. еўра на дапамогу ахвярам землятрусу.







All the contents on this site are copyrighted ©.