2012-05-29 15:49:23

Амерыканская камісія вывучыла сітуацыю з рэлігійнай свабодай у свеце


RealAudioMP3 Камісія пры Дзяржсакратарыяце ЗША па рэлігійнай свабодзе ў свеце апублікавала справаздачу, з якой вынікае, што ў Егіпце далей існуе дыскрымінацыя па рэлігійнай прыкмеце. Паводле камісіі, яе галоўнымі ахвярамі з’яўляюцца перш за ўсё хрысціяне. Пераходны ўрад Егіпта спрыяў і падтрымліваў сістэматычныя парушэнні правоў грамадзян на свабоду думкі, сумлення і рэлігіі, адзначаецца ў справаздачы. У гэтым годзе ў спіс краін, дзе існуюць сур’ёзныя і сістэматычныя парушэнні правоў грамадзян на рэлігійную свабоду, паводле меркавання амерыканскай камісіі, акрамя Егіпту трапілі між іншым Паўночная Карэя, Ірак, Іран, Пакістан, Кітай, Саўдаўская Аравія, Таджыкістан, Турцыя, Туркменістан, Узбекістан і В’етнам. Да краін, якія знаходзяцца пад спецыяльным наглядам камісіі, адносіцца таксама Беларусь.








All the contents on this site are copyrighted ©.